справаздача аб правядзенні дня роднай мовы

Дата: 23 февраля 2017 в 12:52
898 просмотров

Ва установе адукацыі 21 лютага 2017 года прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня для вучняў і настаўнікаў у мясцовай бібліятэцы працавала выстава мастацкай літаратуры “Такія знаёмыя і незнаёмыя выданні”. Таксама ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя “Гаворым па-беларуску”. Праведзена піар-акцыя “Мае любімыя беларускія словы”. Выдадзена насценная газета. Падрыхтавана і праведзена мерапрыемства (з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей) - “ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова… “”( 5,7,8 классы). Цікава і займальна прайшлі ўрокі літаратуры у 2,4, 7 класах. Вучні 5- 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у стварэнні білбордаў на тэмы “Чаму я размаўляю на роднай мове?” , “Словы, якія павінен ведаць кожны чалавек”, “Вандраванні”. Пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры вучні 5, 7 класаў прадэманстравалі свае ўменні ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў. Вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі «САМО СЛОВА ГАВОРЫЦЬ» з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Вучні 5-11 класаў пісалі татальны дыктант “Пішам разам”.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.