Шосты школьны дзень – цікава і пазнавальна

Дата: 5 апреля 2025 в 21:00, Обновлено 8 апреля 2025 в 21:05
Автор: Лебедь И. В.
26 просмотров

Шосты школьны дзень – цікава і пазнавальна

5 красавіка ў шосты школьны дзень вучні ДУА “Каханавіцкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна” ўдзельнічалі ў квэсце па ваколіцах аграгарадка Каханавічы.  Падчас вандроўкі змаглі не толькі далучыцца да гісторыі і культуры роднага краю, але і выявіць сваю прыхільнасць да сваёй малой радзімы. 

 Вучні аказаліся добрымі знаўцамі: ведаюць, чаму крыніцу назвалі "Святы ключ" і  ў гонар каго названы сквер.

З задавальненнем прайшліся сцяжынкамі сквера імя Ігната Храпавіцкага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.